nastinamama (nastinamama) wrote,
nastinamama
nastinamama

Крамбамбуля. Кура-шчабятура



 



Як служыў жа ж я ў пана
Ды на перша лецейка-лета,
Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Курачку за гэта.
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эээй…
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на друга лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Качачку за гэта.
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на трэцяе лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Гусачку за гэта.
Тая гуся-сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на чварта лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
iндыка за гэта.
А той iндык-дык-дык-дык-дык,
Тая гуся-сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на пята лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Барана за гэта.
А той баран крутарогi
Паламаў паненкам ногi,
А той iндык-дык-дык-дык-дык,
Тая гуся-сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на шоста лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Целеша за гэта.
А той целя хвостам меле,
А той баран крутарогi
Паламаў паненкам ногi,
А той iндык-дык-дык-дык-дык,
Тая гуся-сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Як служыў жа ж я ў пана
Ды на сёма лецейка-лета,
Ой… Ой…
Заслужыў жа ж я ў пана
Дзеўчыну за гэта.
Тая дзеўка напілася,
Упала зь печы, забiлася,
А той целя хвостам меле,
А той баран крутарогi
Паламаў паненкам ногi,
А той iндык-дык-дык-дык-дык,
Тая гуся-сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура 
Па падворку ходзіць i ходзіць,
Эй! Эй!
Куранятак за сабою водзіць.

Эй! Служыў я ў пана
Эй! Эй! Эй-эй-эй!
Эй! Служыў я ў пана
Эй! Эй!
Эй-эй-эй! 



  
Tags: sing along, родная мова
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for friends only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments