nastinamama (nastinamama) wrote,
nastinamama
nastinamama

КАХАННЕ ПА-БЕЛАРУСКУ

Спампаваць: http://goo.gl/4eth4N

кахаць - любить (женщину, мужчину, девушку, парня)
я цябе кахаю; кахаю цябе - я тебя люблю
любіць = любить (родителей, детей; работу; родину)
любаваць = любить кого-н., любоваться на кого-н.
кохнуць = страдать от любви, чаще неразделенной
каханне, любасць, узаемная любасць = любовь (к женщине, к мужчине), взаимная любовь
любоў, матчына любоў, любасць = любовь (к родителям, к детям; к родине) материнская любовь
закахацца, улюбіцца, утрэскацца, укляпацца, улопацца = влюбиться
закаханасць, закаханыя = влюбленность, влюбленные
заляцацца (фліртаваць, упадаць, лазіць, валачыцца, улягаць, падбірацца, увівацца) = ухаживать (флиртовать, волочиться, обхаживать, приударять)
заляцанне, залёты = ухаживание, любаваць
залётнік = ухажер
любіцца, кахацца = любить друг друга
каханы, лю́бы = любимый, -ая (о мужчине и женщине)
нялюбы = нелюбимый
каханак, каханка, каханкі = возлюбленный (любовник, любовница, любовники)
любка, каханачка = любимая
шчасце = счастье
шчаслівы, шчасны = счастливый
захапленне = восхищение
замілаванне = умиление
мілава́ць = миловать, ласкать
мілава́цца, галу́біцца = ласкаться
мілава́нне = милованье
мілата́ = обаяние, очарование
кунега, кунежыць кунежлівая = нега, нежить, которой свойственно нежиться
пяшчота, пяшчотны = ласка, ласковый, нежный
песціць = нежить, баловать, ласкать
лашчыць = ласкать
кукобіць = лелеять
цалавацца, пацалунак = целоваться, поцелуй
абдымаць, абняцца, абдымкі, абдоймы = обнимать, обняться, объятия

ЗВАРОТЫ

(мая) лю́бая, любенькая, (мой) лю́бы, любенькі, любка = (моя) милая, (мой) милый
каханы, -ая, каханенькі, -ая = любимый, -ая
я́сачка = не поддающееся переводу
красачка, кветачка = не поддающееся переводу
прыгожая, гожая, гожанькая, харошая, паглядная, пекная, красная = красивая
прыгажун, прыгажуня, красуня = красавец,красавица
прывабнасць, краса, хараство, чароўнасць, чары = прелесть
чараўніца, чароўная = прелестница, прелестная
зграбная = стройная
прывабная= привлекательная
павабная, панадная = соблазнительная
цнота, цнатлівасць = невинность
вабноты = прелести
спакуса, спакуснік = искушение, искуситель
палкі, гарачы; жарсны = страстный
шалёнае каханне, любошчы = страстная любовь
жарсць, пал; корць (адсюль мне карціць) = страсть
юр, юрнасць = сладострастие, похоть, сладострастие
распуснік, блудні́к, юрлівец, бабздыр, бугай, кныр, кот марцовы (Колас) = распутник
зайздросціць (каго да каго), паздросціць (В. Ластоўскі) = ревновать
зайздрасць, па́здрасць = ревность
зайздроснік, паздроснік, = ревнивец
запаздрослівы, -ая = ревнивый, -ая
зару́чыны = помолвка
нарачоны, -ая нареченный
ажаніцца (з Аленай) = жениться (на Елене)

ПРЫКАЗКІ

> У каханкі смаляныя лаўкі
> Да каханка ішла то ўсё скачучы, а дахаты то ўсё плачучы
> Відаць па вочках, хто ходзіць уночках
> Хіба чорт задумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы
> Чаму ж тады не прыйшоў, калі месік узышоў, чаго ж цябе прынясло, як сонейка ўзышло?
> Няхай мяне той чапае, хто каханне ў сэрцы мае
> Ад кахання няма спакою ні ў касцеле, ні на дзеле, ні ў пасцелі
> Даганяючы не нацалуешся
> Сілаю не быць мілаю
> Хто каго любіць, той таго чубіць
> Парачка – баран ды ярачка
> Не тупай нагою: не лягу з табою
> Глянеш – хоць пацалуй, а прыступішся – плюнеш
> Як не бачу – душа мрэ, як убачу – з душы прэ
> Раструханка не каханка
> Каб той марна здох, што любіць разам двох
> Кахаў Ганулю, ды ўзяў дулю
> Кахаў Ядвігу, ды далі хвігу
> Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі
> Вось табе на! Не хадзі адна
> Доля мая чубатая: ніхто мяне не сватае
> Ажаніся – кепска, не жаніся – яшчэ горш
> Вярнуўся ні п'яны, ні драны, а кажа – на вясельлі быў

НАРОДНЫЯ ПЕСНІ

Залаты пярсцень на мянянне,

Шаўкова хуста на ўціранне,

А красна Агатка на каханне.

Плываё голэмбі,
Летаё лабэндзі;
З нашэго кахання
Пэўна, ніц не бэндзе
(арыя пана Быкоўскага з Купалавай "Паўлінкі")

Каціліся вазы з гары, на даліне сталі,
любіліся, кахаліся, ды ўжо й перасталі.

Лепей буду ў моры парынаці,
Чым з нялюбым на ручнічку стаці.
Лепей буду ў моры пясок есці,
чым з нялюбым на пасадзе сесці
(Нар. песня "Туман ярам")

МІСТЫКА

любізнік = 'приворотное зелье'

Прысушка

https://www.facebook.com/MovaCiKava/posts/270249443138348:0
Tags: родная мова
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for friends only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments